Jul 24, 2022
Мой сённяшнi госць, Зьмiцер, больш за 10 гадоў жыцця прысвецiў адукацыi: выкладаў у менскiх ды ў вясковых школах, займаўся дадатковай адукацыяй настаўнiкаў, працаваў у некамерцыйных арганiзацыях — пакуль не быў вымушаны з'ехаць з краiны з-за палiтычнага пераследу.
Мы размаўляем аб тым, як адукацыя ўплывае на ўспрыманне цi на ўстойлiвасць да прапаганды, дзе знаходзiць матывацыю, каб працаваць сярод людзей з савецкай ментальнасцю, ды чаму ўсе сусветныя дыктатуры, здаецца, падобныя адна на адну.
«Насамрэч, усё гэта кажа любая прапаганда ў любой краiне. Таталiтарныя ды аўтарытарныя дзяржавы заўсёды кiруюцца вось гэтым наратывам: вы, насельнiцтва — нiкчэмныя дрэнi, вы нiчога не ўмееце, вы нi на што не здольныя, нiчога не ведаеце i ведаць не зможаце, бо вы такiя вось дэбiлы. Вы нарадзiлiся ў дэбiльнай сям'i i ў вас няма анiводнага шансу штосьцi змянiць.
Гэта вельмi iстотны пункт, чаму людзi не гатовыя нешта змяняць — у iх уяўленнi нават няма канцэпту, што нешта можа змяняцца. Мой дзед нарадзiўся ў гэтай хаце, мой бацька нарадзiўся ў гэтай хаце, я нарадзiўся ў гэтай хаце - стагоддзi iдуць, нiчога не змяняецца. Хата стаiць. Дзякуй нашаму цару-прэзiдэнту, ён нам правёў газ у вёску».
Тэлеграм-канал Беларуская антываенная падлодка