Яшчэ да 2020 г. Марыя паспела пажыць у Грузіі і ў Кітаі, адкрывала жаночую футбольную школу, супрацоўнічала з менскім ФК «Аўтазак», выкладала ў НКА «Фіальта» ангельскую мову і займалася іншай валантэрскай дзейнасцю.
У гэтым выпуску Марыя разважае, чаму важна рабіць свет вакол сабе хоць крышачку лепей, узгадвае свой досвед назіральніка ды чальца ініцыятыўнай групы В. Бабарыка, а таксама распавядае пра жнівеньскія содні на Акрэсціна і ў Жодзіна: 36 чалавек у камеры, родныя, якія не ведаюць дзе ты і ў якім стане, і пачуццё, што цябе зараз наўпрост расстраляюць.
«Я памятаю момант нейкага супершчасця, калi ўсе былi суперпрыгожыя: я на сваiм месцы, я не магу сядзець дома маўчаць, я ведаю, што гэта нiяк не зменiць вынiкi выбараў, але я раблю тое, што павiнен.
I калi чалавек сам з сабой шчыры, ён становiцца вельмi прыгожым. Таму ўсе людзi, якiя там былi ўвечары 9-га жніўня, яны былi вельмi прыгожыя».