Навошта вам персанальны брэнд? Press Future з Франакам Вячоркам
Play • 44 min
Франак Вячорка, беларускі журналіст, кансультант Агенцтва ЗША па глабальных медыях і грамадскі дзеяч, тлумачыць, чаму асабісты брэнд – гэта больш чым неабходнасць. Госць шмат год адказваў за новыя медыя і інавацыі на «Радыё Свабода», вучыўся і будаваў кар’еру ў Беларусі і за мяжой. Ён распавядае, чаму кампаніі бяруць на працу па колькасці падпішчыкаў у сацсетках, як працаваць з хейтэрамі, чым вашыя слабасці могуць вам дапамагчы, а таксама што зрабіць ужо сёння, каб пасля пандэміі трапіць у лепшыя ўніверсітэты свету. Падрабязней: 1:37 Каб выіграць стыпендыю на навучанне, трэба 10 разоў прайграць, або Чаму беларусы такія сціплыя 10:46 Як знайсці баланс: публічнае і прыватнае, праца і жыццё 15:11 Як пабудаваць персанальны брэнд 31:37 Тры якасці, якія варта беларусам пераняць ад амерыканцаў 36:45 Дзе і як лепш вучыцца і напрацоўваць карысныя сувязі 41:38 Пытанне да Сусвету: як зарабіць грошы? Аўтарка і вядучая: Алена Талалаева Гукарэжысёр: Пятро Слуцкі
More episodes
Search
Clear search
Close search
Google apps
Main menu